Хатка Edellin'а

Дзень добры, сябры!

Спадзяюся, што мая беларуская мова нікога не напружыць, а многіх нават парадуе. Гэтая старонка зроблена выключна для маіх сяброў, таму нічога моцна выключнага ад старонкі не абяцаю... Гэта проста хатняя старонка.

Хто такі Edellin?

Маё імя Алесь. Нарадзіўся 14.06.1981. Жыву ў горадзе Менску, праграміст, перакладчык, музыка і майстра музычных інструментаў. Скончыў БДУІР (былы МРТІ), з 2003 года працую па спецыяльнасці. Музыкай сур'ёзна пачаў займацца з 2000 года. Зараз знаходжуся у складзе фольк&медываль гуртоў Стары Ольса, Келіх Кола, Ceilidh Ceol.

P.S. Імя Edellin прыжылося яшчэ з часоў, калі мы з сябрамі, фанацеючы па Дж.Р.Р.Толкіну, бегалі па лясах з драўлянымі мечамі.

Мае праекты. Спасылкі.

http://staryolsa.com - Афіцыйны сайт гурта "Стары Ольса". Сярэднявечная музыка на сярэднявечных інструментах. Такі гучны і энэргетычны праект. Запісана 7 альбомаў і адзін музычны праект. Гурт існуе з 1999 года.
http://gusli.narod.ru - Сайт маёй майстэрні музычных інструментаў. На 99% прысвечаны гуслям.
http://ceilidhceol.joy.by - Сайт гурта "Ceilidh Ceol" ("Музыка Кейлі"). Гэта гурт, у якім я з сябрамі граю "кельціку". Гурт існуе з 2005 года.
http://edellin.narod.ru/st.patrick - Сайт святкавання Дня Святога Патрыка ў Менску (з 17.03.2004).


P.S. Раней на гэтым сайце была вывешана мая "дзіцячая творчасць". Пакуль я яе прыхаваю да лепшых часоў.



Апошняе аднаўленне: 27.07.2005
Используются технологии uCoz